Больш за 40 чалавек пішуць агульнабеларускую дыктоўку ў Пінску

Пінчукі падтрымалі  акцыю прысвечаную 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Больш за 40 чалавек выказалі жаданне напісаць агульнанацыянальную дыктоўку. Гэта людзі рознага ўзросту і розных поглядаў. Арганізатары акцыі ў Пінску не здолелі знайсці вялікае памяшканне, таму дыктоўка будзе праходзіць у некалькі этапаў і ў розных месцах горада.

Першая група пінчукоў сёння ужо напісала тэкст прадмовы да “Дудкі беларускай” Францішка Багушэвіча.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск