Без юрыста не абыйсціся: скандал вакол Латушкі ды гучная заява Ціханоўскай. Эфір

Міхаіл Кірылюк

Міхаіл Кірылюк / Еўрарадыё

У беларускім інфармацыйным полі зноў бурліць! Гэтым разам у цэнтры скандалу апынуўся Павел Латушка, які днямі распавёў, што атрымаў пашпарт Новай Беларусі. Сябра Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка НАУ ў “ціску, гвалце і сексуальным дамаганні”. Сітуацыя вельмі заблытаная — палітык абяцае, што будзе абараняць сваю рэпутацыю ўсімі магчымымі метадамі. 

Тым часам з’явіліся новыя звесткі пра былога паплечніка Паўла Латушкі — Анатоля Котава. Паводле крыніц турэцкай паліцыі, палітактывіст, якога шукаюць ужо амаль два тыдні, сплыў з Трабзона на прыватнай яхце — у кірунку Сочы. Дзе ён цяпер — загадка. 

Між іншым лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, сустракаючыся з міністрамі замежных спраў ЕС, адзначыла, што сёння падтрымку дэмакратычнай Беларусі варта разглядаць як інвестыцыю ў бяспеку ўсяго кантынента. 

Ці пачынаюць у Бруселі сапраўды так успрымаць беларускі кейс, і што гэта можа значаць для адносін паміж Мінскам і Масквой?

Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком

Таксама разбярэм некаторыя прыватныя гісторыі беларусаў.

Эфір пачнецца ў 12:10 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.