Беражкоў просіць не ўцягваць “Прессбол” у палітыку

У сувязі з распаўсюджанымі паведамленнямі пра тое, што лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч падпісаўся на газету “Прессбол” і такім чынам выказаў салідарнасць з выданнем, галоўны рэдактар “Прессбола” Уладзімір Беражкоў выступіў з каментарыям, у якім папрасіў не ўмешваць газету ў палітыку: “Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч! Мне як рэдактару заўжды прыемна, калі ў газеты з’яўляюцца новыя чытачы. Разам з тым хацеў бы звярнуцца да вас як да палітыка з пераканаўчай просьбай ні ўскосна, ні тым больш напрамую не выкарыстоўваць пытанне пазбаўлення нашай газеты акрэдытацыі ў якасці аргумента пры дасягненні палітычных мэтаў. Лічу, што гэта сітуацыя павінная вырашацца ўнутры нашай, спартыўнай сям’і – гэта пытанне крытыкі, а не палітыкі ўлады”, - адзначыў Уладзімір Беражкоў.

Нагадаем, рашэннем выканкаму Нацыянальнага Алімпійскага камітэту “Прессбол” пазбаўлены акрэдытацыі ў Пекіне-2008.

Хартыя-97