Беларусы Варшавы правялі акцыю да трэцяй гадавіны ўварвання Расіі ва Украіну

Акцыя беларусаў у Варшаве

Акцыя беларусаў у Варшаве / Еўрарадыё

Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю з нагоды трэцяй гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пачалі гімнам "Магутны Божа, пасля выступіў беларуска-ўкраінскі дуэт.

Удзельнікі акцыі згадалі, як яны сустрэлі 24 лютага 2022 года. "Няёмка казаць "ахвяра" ў дачыненні да Украіны. Ахвяра — гэта нешта слабое, а ўкраінскі народ моцны. Затое я тады добра зразумеў, што такое агрэсар", — сказаў Павел Латушка.

Яшчэ адзін выступоўца адзначыў, што мірнае пагадненне — гэта не гандлёвая здзелка: "Сапраўдны спакой будуецца на праўдзе і справядлівасці. Беларусы маюць права на незалежнасць. Захад павінен думаць пра адказнасць і памятаць, як беларусы па сваей добрай волі адмовіліся ад ядзернай зброі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.