Беларусы Гамбурга пратэставалі супраць рэпрэсій у Беларусі
Беларусы Гамбурга пратэставалі супраць рэпрэсій і катаванняў у Беларусі. 16 траўня на цэнтральнай плошчы нямецкага горада прайшла вулічная акцыя. Беларусы трымалі плакаты і бел-чырвона-белую сімволіку.
Удзельнікі акцыі падтрымалі падачу дакументаў у пракуратуру Германіі на Аляксандра Лукашэнку аб здзяйсненні "злачынстваў супраць чалавечнасці".