Беларускія тэнісісткі на "Ралан Гарос" высвятлялі, хто з іх наймацнейшая
Беларускія тэнісісткі Настасся Якімава і Кацярына Дзегалевіч сустракаліся паміж сабой у 2-м раўндзе кваліфікацыі "Ралан Гарос". У выніку Якімава атрымала перамогу з лікам 6:1, 4:6, 7:5 і выйшла ў трэцюю стадыю адбору, паведамляе "Прессбол".