Беларускія следчыя дабраліся да экс-дырэктара "Пінскдрэва" ў Польшчы

Беларускія следчыя могуць дапрасіць у Польшчы былога гендырэктара холдынгу "Пінскдрэў" Ларана Арыніча. Гэтую інфармацыю парталу tut.by паведаміў сам беглы бізнэсовец і праваахоўныя органы.
Па словах Арыніча, намеснік генпракурора змяніў яму меру стрымання з заключэння пад варту на хатні арышт. "Было прапанавана вярнуцца ў Беларусь, каб працягнуліся следчыя дзеянні ў дачыненні да мяне. А ўжо потым прэзідэнт вырашыць мой лёс. Але я спаслаўся на тое, што па стане здароўя не магу прыехаць у Беларусь, дый няма веры, улічваючы ўсё тое, што рабілася ў дачыненні да мяне апошнія 5 гадоў", — распавядае Арыніч.
Ён прапанаваў, каб беларускі следчы прыехаў у Польшчу і дапытаў яго тут або перадаручылі гэта польскай пракуратуры. Па словах Арыніча, беларускі і польскі бакі дамовіліся шчыльна ўзаемадзейнічаць у яго пытанні. "Я гатовы адказаць на любое пытанне", — заяўляе бізнэсовец.
Цяпер Следчы камітэт рыхтуе зварот да польскага боку, каб правесці допыт Арыніча на тэрыторыі Польшчы.
Нагадаем, што ўвосень 2010 года на "Пінскдрэве" адбыўся выбух і пажар. Пры аварыі загінулі 14 чалавек. На гендырэктара і асноўнага акцыянера Ларана Арыніча пачалі крымінальную справу. Аднак бізнэсовец з'ехаў з Беларусі і ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы.