Беларускія прадпрыемствы пацярпелі за працу на расійскую “ваенку” — эфір

Мацвей Купрэйчык 

Мацвей Купрэйчык  / Еўрарадыё

18 ліпеня Еўрасаюз ухваліў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Перад ухваленннем гэтага пакета эксперты найперш разважалі пра тое, як на эканоміцы краіны і на шараговых грамадзянах адаб’ецца “банкаўская” частка санкцый, звязаная з абмежаваннямі па транзакцыях. Але гэтым санкцыйны ўдар  не абмяжоўваецца: пад санкцыі патрапілі 8 беларускіх прадспрвемстваў, якія працуюць на ваенна-прамысловы комплекс і абслугоўваюць расійскую армію. Нюанс у тым, што такіх прадпрыемстваў, якія атрымліваюць заказы ад расійскага ВПК, не адна сотня.

Ці сапраўды 18-ы пакет санкцый такі балючы для Масквы і Мінска, як пра яго гавораць прыхільнікі санкцыйнага ціску? Чаму пад санкцыі трапілі толькі 8 беларускіх прадпрыемстваў з таго вялікага спісу, што падрыхтаваў BELPOL і ў якім маюцца доказы працы беларускіх вытворцаў на карысць расійскіх акупацыйных войскаў? Ці магчыма сумясціць ціск і перамовы з рэжымам у спробах вызваліць палітвязняў з-за кратаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL  Мацвеем Купрэйчыкам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.