Беларускім банкам забаранілі рабіць плацяжы рэзідэнтам Украіны
Беларускім банкам забаранілі рабіць плацяжы рэзідэнтам Украіны. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў на сумесным пасядэжнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
"Адзіны момант, які мы засіметрычылі цяпер, адлюстравалі — рашэнне Нацыянальнага банка Украіны аб прыпыненні плацяжоў на адрас рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, (...) і далі нашым банкам даручэнне, каб яны не ажыццяўлялі ніякіх плацяжоў у бок украінскіх рэзідэнтаў у Беларусі, таму стэп бай стэп”, — паведаміў чыноўнік.
Нацбанк Украіны 24 лютага пастанавіў замарозіць усе рахункі грамадзян Беларусі і Расіі ва ўкраінскіх банках. Пад гэтую забарону трапілі і палітычныя ўцекачы з Беларусі.