Беларуская армія купляе новыя самалёты

У паведамленні прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі звяртаецца ўвага на тое, што пасля распаду СССР у Беларусі адсутнічала база падрыхтоўкі ваенных лётчыкаў. У сувязі з чым прынята рашэнне аб стварэнні на базе Ваеннай акадэміі авіяцыйнага факультэта. Закупка Як-130 дазволіць пашырыць магчымасці па падрыхтоўцы лётчыкаў, паведамляе БелаПАН.

Як-130 - вучэбна-баявы самалёт, лёгкі штурмавік, распрацаваны ВКБ імя Якаўлева сумесна з італьянскай кампаніяй Aermacchi для замены ў Ваенна-паветраных сілах Расіі чэшскіх вучэбна-трэніровачных самалётаў Л-39.