Беларусь можа зноў прыняць хакейны чэмпіянат свету

Беларусь можа зноў прыняць хакейны чэмпіянат свету. У 2020-2022 гадах. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў. Паводле яго слоў, "ідзе вельмі сур'ёзная прапрацоўка" пытання аб паўторным правядзенні ў нашай краіне сусветнага першынства. Разглядаюцца 2020, 2021 і 2022 гады. Рыжанкоў кажа, што для Міжнароднай федэрацыі хакея беларускі бок ужо вызначыў "пэўныя сігналы", інфармуе БЕЛТА. Першы хакейны чэмпіянат свету Беларусь прыняла ў 2014 годзе.
Максім Рыжанкоў таксама паведаміў, што плануецца правядзенне ў Беларусі "маштабных спаборніцтваў па баскетболе". Беларуская сталіца прыме ў 2019 годзе Еўрапейскі юнацкі алімпійскі турнір. Магчыма, наша краіна падасць заяўку на правядзенне ў тым жа 2019-м чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы.