БАТЭ папросіць Штанге не выклікаць Бардачова на гульню з Казахстанам

"Я буду прасіць, каб Бардачова пакінулі ў нашым распараджэнні, — сказаў Ганчарэнка. — Пакуль мы пасля адпачынку ўцягваліся ў гульню ў Мінску і Барысаве, ён хварэў. Пэўных кандыцыяў яму не хапае, таму я лічу, што яму лепш пабыць у нас, каб больш якасна рыхтавацца да гульняў з ПСЖ і наступных матчаў зборнай".

Зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Казахстана 9 лютага ў Антальі. БАТЭ ў гэты час таксама будзе знаходзіцца ў Турцыі на 11-дзённых зборах. Але "3 дні [менавіта на такі тэрмін Штанге выклікае гульцоў для падрыхтоўкі да гульні з Казахстанам. — Заўв. ЕРБ] — гэта для нас зараз вельмі шмат", зазначыў Ганчарэнка.