Батальён "Данбас" трапіў у засаду баевікоў, ідзе бой
Гэтае падраздзяленне тэрытарыяльнай абароны Узброеных Сіла Украіны напярэдадні вызваліла ад сепаратыстаў чарговы раён Данецкай вобласці — Валадарскі.
Байцы ўзялі пад ахову адміністрацыйныя будынкі, вывесілі ўкраінскія сцягі, былі зробленыя захады па забеспячэнню правядзення ў раёне выбараў. "Данбас" ужо падумваў пра "паход на Данецк". Аднак раніцай 23 траўня частка гэтага падраздзялення патрапіла ў засаду баевікоў. Вось што напісаў у Facebook камандзір батальёна Сямён Сяменчанка:
"Толькі што ў раёне Карлаўкі батальён трапіў у засаду. Прынялі бой. Супраць батальёна працуюць аўтаматчыкі, снайперы і РПГ. Ёсць параненыя. Адыйсці не можам, таму што частка людзей знаходзіцца ў акружэнні. Просім дапамогі вайсковых часцей, якія знаходзяцца недалёка".
Пазней Сяменчанка паведаміў пра 9 параненых. У баевікоў з'явіўся БТР. "Данбас" па-ранейшаму чакае дапамогі. Украінскі вайсковы эксперт Дзмітрый Тымчук піша, што штаб Антытэрарыстычнай аперацыі акажа дапамогу батальёну.
"Данбас" вядзе бой з баевікамі, палова байцоў параненыя
Спецбатальён "Данбас" узяў пад кантроль ужо 4 раёны Данецкай вобласці
Фота з сацыяльных сетак.