Бандарэнку ўжо не вінавацяць у арганізацыі "масавых беспарадкаў"

Пра гэта charter97.org са спасылкай на адваката паведаміла жонка палітвязня Вольга Бандарэнка. Яму ставяць у віну "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх", (арт. 342 ч. 1).

Нагадаем, першапачаткова Бандарэнка вінавацілі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў". З 20 снежня Дзмітрый знаходзіцца ў СІЗА КДБ.