Баевікі кінулі гранату ў вайсковы шпіталь на Данеччыне, 5 чалавек параненыя

Увечары ў пятніцу, 23 траўня, невядомыя кінулі гранату ў інтэрнат, які Узброеныя сілы Украіны абсталявалі пад шпіталь. Як інфармуе censor.net.ua, пяць чалавек атрымалі раненні, адзін з іх цяжка паранены.



Узброеныя баевікі ў Макееўцы 22 траўня захапілі дзве акруговыя выбарчыя камісіі — №56 і №57. Тэрарысты захапілі памяшканні, канфіскавалі ўсю камп'ютарную і аргтэхніку, а таксама выбарчую дакументацыю. Акрамя таго, ад кіраўнікоў выбаркамаў баевікі запатрабавалі пячаткі камісій.



Фота — Reuters