Баевікі батальёна "Усход" арыштавалі прыхільнікаў "ДНР" (відэа)
Байцы "Усходу" заявілі, што гэта іх пратэст супраць марадзёрства і здрады чальцоў "Данецкай народнай рэспублікі".
Як перадае УНІАН, байцы батальёна "Усход" атачылі будынак Данецкай абласной дзяржадміністрацыі, раней захоплены прадстаўнікамі самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі", і арыштавалі некаторых яе прадстаўнікоў.
Па словах відавочцаў, каля 14-й да будынка абласной адміністрацыі пад'ехала калона байцоў батальёна "Усход" на грузавіках КАМАЗ і ваенных БТРах. Яны атачылі будынак, увайшлі ўсярэдзіну і запатрабавалі ад прыхільнікаў "ДНР" пакінуць памяшканне. Таксама яны арыштавалі некалькі дзясяткаў прыхільнікаў "ДНР".
Па словах відавочцаў, стрэлаў не было чуваць.