Back In The U.S.S.R.: пра вірус імперскасці і калі ён заб’е Расію — эфір

Яўген Красулін
У Расіі ізноў пачалі казаць пра тое, што СССР неяк не так разваліўся, не правільна. Як ён мусіў развальвацца правільна не зусім зразумела, але добра зразумела іншае — у Расіі чамусьці хочуць, каб незалежныя дзяржавы, якія некалі былі ў складзе СССР, вярнуліся назад у “саюз брацкіх народаў”. І гэтае жаданне расіян вярнуць “страчаныя тэрыторыі” вельмі нагадвае прагу імперскасці. Прагу, якую усе астатнія нацыі мусяць задавольваць. Каб расіянам было ўтульненька ў сваёй імперскасці. Дзіўна, але такое ўражанне, што і ў расійскай “апазіцыі”, нават калі яна збегла з Расіі за мяжу, гэтая імперскасць застаецца нязменнай. Прагу да якой мусяць задавольваць у гэтым выпадку ўсе і ва ўсім свеце. Ну, каб утульненька…
Ці сапраўды звязаныя патрабаванні сённяшняй Расіі вярнуць СССР і колішнія амбіцыі Расійскай імперыі? Ці можна лічыць СССР не больш за сімулякр Расійскай імперыі і як вірус імперства ўплывае на колькасць храмасом у расіян? Ці з’яўляецца жаданне Навальнай знішчыць Радыё Свабода праявай расійскай імперскасці і як скандалы ў палітыцы ўплываюць на лёс дзяржаў і народаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.