Авакаў: АТА на усходзе Украіны можа скончыцца праз два тыдні

Кіраўнік МУС Украіны таксама паведаміў, што ўлады на парцягу бліжэйшых дзён арганізуюць шляхі выхаду для бежанцаў.

“У сераду-чацвер будуць абвешчаныя афіцыйныя схемы і шляхі гуманітарнага калідора, па якім людзі змогуць выходзіць. Я маю на ўвазе тое, што яны змогуць атрымліваць нейкі ўзровень падтрымкі і сэрвісу, змогуць выйсці з зоны баявых дзеянняў, паспаць, пракансультавацца са спецыялістамі”, - паведаміў Арсен Авакаў.

Нагадаем, што спецаперацыя украінскай арміі у Данецкай і Луганскай абласцях аднавілася позна ўвечары 30 чэрвеня. Баевікі працгваюць кантраляваць значную частку мяжы з Расіяй. Паводле афіцыйнага Кіева, з тэрыторыі РФ яны атрымліваюць зброю, боепрыпасы і новых баевікоў.