“Аўстралійскі ваяж”: чым дэмсілы цікавыя Аўстраліі і Новай Зеландыі — эфір

Дзяніс Кучынскі

Дзяніс Кучынскі / Еўрарадыё

Аўстралія і Новая Зеландыя хоць і знаходзяцца вельмі далёка ад Беларусі, але для беларусаў краіны не чужыя. Там ёсць і беларускія дыяспары (а дзе іх няма!), і пэўнае беларускае жыццё, і цікавасць да нашай краіны з боку мясцовых палітыкаў. Сведчаннем гэтага стаў візіт у гэтыя краіны Святланы Ціханоўскай. Якая пад час паездкі, што працягвалася з 3 па 7 лістапада, паспела правесці шмат сустрэч як з прадстаўнікамі кіраўніцтва Аўстраліі і Новай Зеландыі, так і з мясцовымі беларусамі і нават выступіць з лекцыяй па сітуацыі ў нашай краіне перад навукоўцамі і студэнтамі тамтэйшага ВНУ.

Чым адметны візіт Ціханоўскай ў Аўстралію і Новую Зеландыю і якая яго мэта? Як гэтыя краіны могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі і ў чым канкрэтным можа выявіцца падтрымка беларусаў з іх боку? З якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы дыяспар Аўстраліі і Новай Зеландыі і ці разумеюць мясцовыя ўлады гэтыя праблемы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі ў 11:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.