"Аталанта" ўпершыню ў гісторыі стала пераможцам футбольнай Лігі Еўропы
Футбалісты "Аталанты" / Reuters
"Аталанта" ўпершыню ў гісторыі стала пераможцам футбольнай Лігі Еўропы. У фінале, які прайшоў у Дубліне, яна разграміла "Баер" — 3:0. Нігерыйскі форвард Адэмола Лукман стаў аўтарам хет-трыка.
"Аталанта" спыніла бяспройгрышную серыю чэмпіёнаў Германіі — яны не прайгравалі больш за 50 матчаў!