Артур Вакараў: “Я ездзіў бы за ідэямі на Поле Цудаў бясконца!”
Напярэдадні адкрыцця выставы “Wonderland articles” мы сустрэліся з яе
аўтарам, Артурам Вакаравым, які распавёў Еўрарадыё аб працэсе стварэння
гэтага праекту, растлумачыў, як і чаму з’явілася ідэя такой выставы, а
таксама падзяліўся ідэямі і неспадзяванкамі, якімі аўтары і
арганізатары імпрэзы плануюць здзівіць сваіх гледачоў. ЕРБ: Як нарадзілася ідэя зрабіць такую выставу? Спачатку з’явілася тэма, а пасля Вы паехалі і нафоткалі? Ці спачатку выпадкова з’явіліся фотаздымкі, а пасля з’явілася думка пра тое, каб ператварыць гэта ў праект?
Артур Вакараў (А.В.): Фотаздымкі з’явіліся і выпадкова, і не. Я да фотаздымка стаўлюся як да дызайна. Мяне, як дызайнера, цікавіць гульня святла, гульня фактуры. І, уласна кажучы, я заўважыў, што ў апошнія некалькі гадоў я перамясціўся ў Ждановічы і здымаў розныя паперкі, што валяліся недзе там у прыбіральнях, ці іншыя рэчы, калі яны як-небудзь незвычайна ляжаць. Мне стала цікава фатаграфаваць такія прадметы.
На Поле Цудаў я часта езджу каб знайсці нешта для розных інсталяцый і карцін, таму што там няўяўная колькасць рознага цікавага барахла. Можна пакласці 10 тысяч у кішэню і на іх набіць заплечнік рознымі рэчамі. На месцы муніцыпальных уладаў я б усё гэта барахло накрыў дахам і падпісаў бы “Музей”. Таму што гэта – рэальны жывы музей.
А аднойчы ў мяне з сабой быў фотаапарат, я хацеў паздымаць людзей, а чамусці пачаў здымаць гэтыя рэчы. Прыехаў дадому, паглядзеў на тыя здымкі, што атрымаліся. Мае знаёмыя мне адразу сказалі ,что будзе проста супер! Уласна кажучы, з гэтага ўсё і пачалося. Гэта адбылося прыкладна ў лютым. Паўгады я туды ездзіў штовыходныя. За гэты час і сфарміравалася выстава.
ЕРБ: Ці можна сказаць, што ідэя гэтай выставы – гэта творчае пераасэнсаванне ждановічскай барахолкі?
А.В.: Ідэя гэтай выставы – проста прыгажосць. Я не збіраюся падаць гэты праект як нейкі сацыяльны. У мяне ёсць другая частка гэтага праекту, якую я зараз рыхтую. Калі першая частка называецца “Wonderland articles”, то другая - “Wonderland people”, нібыта “Wonderland workers” - з ангельскай – цудатворац. Так вось, другая частка – яна ўжо больш сацыяльная. Таму што людзі, якія менавіта мяне цікавяць, гэта не бізнесмены, а зусім выпадковыя людзі. Часцяком бамжы, якія тыдзень лазяць па сваіх памыйніцах і пасля адмываюць гэта ўсё - лялячак, парваныя каралі, шкарпэткі зашываюць – і прыцягваюць усё гэта туды, на рынак. Таму другая частка праекту будзе мець больш сацыяльны характар. Выстава “Wonderland articles”, – гэта проста прыгажосць. Я не збіраўся, выкарыстоўваючы візуальныя сродкі, завастрыць увагу гледача. Гэта проста вельмі прыгожыя рэчы, вельмі прыгожае ўзаемадзеянне тэкстуры, формы. Гэта як нацюрморты, але як нацюрморты якія там стварыліся выпадкова. Я бы сам ніколі такога не стварыў і вельмі сумняваюся, што нехта нават з самых лепшых і таленавітых, здолеў бы стварыць падобнае, так іх раскласці гэтыя прадметы. Па-першае, таму што прадметы самі па сабе унікальныя, па-другое, што там, на “Полі цудаў”, яны ўмеюць іх неяк так выкладваць. І нават першым часам я спрабаваў нешта там падсунуць, бо бачыў кадр, але разумеў ,што чагосці там не хапае. Але ці то ад таго, што я ведаў, што я там нешта падправіў, ці то насамрэч у мяне не атрымоўвалася рабіць гэта натуральна, ўсе гэтыя здымкі апынуліся ў сметніцы. З таго моманту я больш нічога не перасоўваў, а настройваўся на тое, што шукаю.
ЕРБ: Ці проста было знайсці цікавы кадр?
А.В.: Знайсці цяжка. Здаралася і такое, што цэлы дзень адходзіш і так і не знойдзеш гэтага ўзаемадзеяння. А часам знойдзеш адразу пяць!
ЕРБ: Значыцца, ніякіх пастановак не было?
А.В.: Не, у гэтым няма ніякага сэнсу. Гэта настройка мыслення: адна справа калі ты настройваеш сябе на тое, што ты сам нешта збіраеш з таго, што бачыш. І зусім іншая, калі ты настройваешся на тое, што ты шукаеш. Я настройваў сябе на тое, што я шукаю. Я не хацеў нічога збіраць, хадзіў і шукаў.
ЕРБ: Выстава адкрываецца 27 верасня. Гэта будзе першае ўвасабленне фотапраекта?
А.В.: Так, для публікі гэта будзе першае ўвасабленне. Я старанна хаваю здымкі, не выкладваю іх нідзе, бо хачу каб людзі пабачылі гэта ўсё так, як я гэта падам: у вялікіх прыгожых фарматах, у спецыяльнай незвычайнай экспазіцыі. Гэта не будуць прымітыўныя рамкі на сценах. Таму я не хачу, каб людзі зараз шукалі мае фотаздымкі ў сеціве, хачу, каб паглядзелі на іх так, як іх убачыў я.
ЕРБ: А ці рыхтуюцца якія-небудзь сюрпрызы для адкрыцця выставы? Што-небудзь эксклюзіўнае? Чым яшчэ плануеце ўразіць гледача?
А.В.: Уласна кажучы, усе, хто чуюць пра гэты праект, адразу кажуць мне пра ідэю з кількамі, агуркамі, таматавым сокам “Верасень” у трохлітровым слоіку. Але гэта неправільнае разуменне выставы. Калі і будзе перфоманс, гэта будзе сумесь з дызайна, сучаснага мастацтва і вось гэтага барахла. Я хачу ўсё гэта змяшаць, як гэта змяшалася на здымках. Ніякага прымітыўнага савецкага стылю.
ЕРБ: Вам бы хацелася, каб людзі, якія прымалі ўдзел у гэтых фотаздымках, прышлі паглядзець выставу?
А.В.: Гэта ўвогуле мая ідэя фікс! Я і выставу для гэтых людзей раблю. Я вельмі не люблю калі сучаснае мастацтва вісіць у рамках на сценах, тады гэта ўжо не сучаснае мастацтва. Яно значна больш жывое! Я хацеў гэту выставу рабіць на Ждановічах. Хацеў раскласці свае прыгожыя карціны непасрэдна паверху гэтага барахла ці развешваць па плоце з калючым дротам. Але пабаяўся двух рэчаў: надвор’я і праблемаў з адміністрацыяй. І хацеў усю сваю публіку – дызайнераў, мастакоў, дыпламатаў – прывесці менавіта на Поле Цудаў. Была б у гэтым свая дадатковая аўтэнтыка, канешне. І зачараванне. Хацеў, каб яны проста хадзілі па радах і недзе выпадкова знаходзілі маю карціну. Такая вось гульня, якая, на жаль, не атрымалася. Таму я вырашыў прывесці людзей са Ждановіч на сваю выставу. Я сам паеду туды з ранку, скажу ,каб яны мужна не пілі, таму што няхай і мінімальны, але ўсё ж такі фэйс-кантроль у “Цэнтральным” (дзе адбудзецца выстава) будзе. З ранку мы зробім на Ждановічах міні-перфоманс: дзяўчыны ў уборах 16-га стагоддзя, крыналінах і на абцасах будуць раздаваць запрашальныя і значыкі “Заслужаны працаўнік Поля Цудаў”. І я вельмі спадзяюся, што хоць нехта з гэтых людзей прыдзе. Мне б вельмі гэтага хацелася. Таму што было вельмі шмат недаверу, мяне пыталі, навошта мне ўсё гэта патрэбна, з якой я газэты і хто мне плаціць. А я як мог спрабаваў распавесці, што гэта ўсяго толькі мастацтва і што гэта прыгожа.
ЕРБ: Наколькі было небяспечным вось так гуляць па рынку з фотаапаратам і ўгаворваць людзей дазволіць табе паздымаць іх рэчы?
А.В.: На рынках у нас увогуле дзіўная сітуацыя – чамусьці паўсюль ёсць распараджэнні аб забароне на фотаздымкі. Не разумею, чаму рынак – гэта такая сакрэтная тэрыторыя. Але нават калі мы ладзім якія-небудзь прома-акцыі для ўладальнікаў крам на рынках, нам патрэбна атрымаць пяць пячатак для таго, каб проста зняць для рэкламы нашых дзяўчат. І таму калі я спрабаваў прайсціся па радах і пафоткаць, да мяне ў адно імгненне падыходзілі ахоўнікі.
Поле Цудаў жа знаходзіцца як бы наводшыбе, у іх там анархія. Ніхто нічога не кантралюе і там жудасна весела, асабліва ў добрае надвор’е. Я не мог рабіць свае здымкі ўпотай, таму што кожны кадр дакладна вывяраўся, настройваўся. Я адкрыта фатаграфаваў і рабіў гэта доўга. Таму я абавязкова пытаўся дазволу на здымкі у людзей, якія гэтымі рэчамі гандлявалі. Але не заўжды гэты дазвол атрымоўваў.
ЕРБ: Чаму? Яны баяліся? Ці чым былі выкліканыя такія паводзіны?
А.В.: Увогуле, фатаграфаваць беларускіх людзей вельмі цяжка. Мы неяк рабілі такі праект: штовыходныя ездзілі па райцэнтрах, выходзілі на цэнтральную плошчу, даставалі фотаапараты і.... праз паўгадзіны знікалі ўсе людзі і часам нават зачыняліся розныя прыватныя крамы. І мы проста гулялі па пустому гораду. Такое ўражанне, што ў іх там працуе нейкае ўнутранае радыё.
Я ўвогуле знайшоў такую фішку: неяк паехаў з сябрамі ў Вільню, дзе ў межах пректу “Стрыт фатографы Вільні” мы здымалі на адным з мясцовых рынкаў. Я здымаў вельмі адкрыта і лёгка. І пасля я даказваў розным французскім, швейцарскім і літоўскім фатографам, што здымаць у Літве нашмат прасцей чым у Мінску. Яны адказвалі, што наадварот. І вось мы спрачаліся спрачаліся, а пасля зразумелі, у чым фішка. Яны там, у Вільні, размаўлялі па-літоўску і да іх ставіліся падазрона, баяліся. Я ж размаўляў па-ангельску і я для іх быццам бы не існаваў, як іншапланецянін. У Мінску – усё наадварот: яны размаўлялі па-ангельску і на іх ніхто не звяртаў увагі. Карацей кажучы, замежная мова дае табе права рабіць што хочаш і здымаць што хочаш, ніхто не звяртае на цябе такой пільнай увагі.
ЕРБ: Вяртаючыся да таго, як стваралася выстава: раскажыце, калі ласка, гэта плёнка ці Вы здымалі на лічбавы фотапарат? Што і чаму Вам падабаецца больш?
А.В.: Так, гэта лічбавы фотаапарат. І што тычыцца менавіта гэтай выставы, розніца нават не ў тым, на што гэта знята, а ў тым, як пасля надрукавана: уручную ці не. Надрукаваць уручную гэты праект немагчыма. Таму што ён вельмі каляровы і глянцавы, і ў гэтым трэш-пафас гэтага праекту – тое, што я пайшоў туды, у гэту гразь і зрабіў з гэтага такі глянец. У гэтым асноўная канцэпцыя гэтага праекту і я не мог гэтыя здымкі зрабіць чорна-белымі. Я загадзя ведаў, што гэта будзе вялікі фармат і колер і што рукамі гэта не надрукуеш. Але звычайна для мяне большую каштоўнасць уяўляюць сабой фотаздымкі, зробленыя на плёнку. Я разумею, што такія здымкі – гэта адзінкі, а не тыраж. Калі ты здымаеш на лічбавы фотаапарат, пасля толькі кантралюеш, каб здымкі атрымаліся, астатняе ўжо не так цікава. А з плёнкай у цябе наперадзе яшчэ другая частка – сам працэс вырабу фотаздымкаў. Працэс вельмі захапляльны, які інтрыгуе. Ты сядзіш у цёмным пакоі і чакаеш, як гэты здымак будзе праяўляцца, глядзіш у фотапавелічальнік і ці то дадаеш, ці то памяншаеш святла. Пасля гэты здымак сохне. Такое зачараванне! Для мяне у гэтым больш выяўленчага мастацтва, калі можна так сказаць.
ЕРБ: Выстава “Wonderland articles” – гэта вынік гэтага праекту? Ці плануецца працяг?
А.В.: Працяг абавязкова будзе. Гэта будуць людзі, якія працуюць на гэтым рынку. Яны не менш цікавыя за прадметы Поля Цудаў. І ўвогуле, я, як дызайнер, ездзіў бы туды бясконца за ідэямі. Там проста казка! Тым больш, зараз мне стала намнога прасцей там працаваць. Мяне ўжо ўсе ведаюць і калі я прахожу па радах ,крычаць: “Прывітанне, карэспандэнт!!!”Я ўжо адчуваю сябе сваім сярод гэтых людзей, мне хочацца гэтым займацца, таму буду працягваць.