"Арсенал" у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў "усухую" выйграў у "Рэала"

"Арсенал" атрымаў буйную перамогу над "Рэалам" / arsenal.com
У аўторак, 8 красавіка, прайшлі першыя паядынкі чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
У Мюнхене "Баварыя" прымала ў сябе ў гасцях міланскі "Інтэр". Гаспадары поля прайгралі з лікам 1:2. Пад канец сустрэчы каманды абмяняліся галамі.
А ў Лондане англійскі "Арсенал" абыграў футбалістаў мадрыдскага "Рэала" з лікам 3:0. Усе галы былі забітыя ў другім тайме, паўабаронца зборнай Англіі Дэклан Райс аформіў дубль.
Матчы ў адказ у гэтых парах адбудуцца 16 красавіка.
А сёння, 9 красавіка, будуць сустракацца іншыя пары чвэрцьфінаалістаў Лігі чэмпіёнаў. "Барселона" згуляе з дортмундскай "Барусіяй", а ПСЖ — з "Астан Вілай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.