Апублікаваны новы “чорны спіс” ЕС па Украіне: туды трапіў Кадыраў

Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на Афіцыйны часопіс Еўрасаюза.

Цяпер у новы “чорны спіс” увайшлі: дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў, дырэктар Службы знешняй выведкі Міхаіл Фрадкоў, кіраўнік Чачні Рамазан Кадыраў, сакратар Савету бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў, намеснік Савету бяспекі Рашыд Нургаліеў, сябра Савету бяспекі Барыс Грызлоў, кіраўнік 5-га ўпраўлення ФСБ Сяргей Бяседа, дэпутат Дзярждумы Міхаіл Дзегцяроў, губернатар Краснадарскага краю Аляксандр Ткачоў, начальнік мабілізацыйнага ўпраўлення Міністэрства абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Павел Губараў і яго жонка Кацярына Губарава, прадстаўніка камандавання сіл ДНР Фёдар Бярэзін, прэзідэнт Рэспублікі Наваросія Валерый Каураў, ваенныя кіраўнікі баевікоў Сяргей Здрылюк і Аляксандр Анцюфееў.

Сярод юрыдычных асобаў у спісе пазначаныя дзевяць кампаній і дзевяць (дзяржаўных і грамадскіх) арганізацый, у тым ліку адміністрацыі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, “Федэратыўная дзяржава Наваросія”, Міжнародны саюз грамадскіх аб’яднанняў “Усевялікае Войска Данское”, патрыятычная арганізацыя “Собаль”, баявыя структуры баевікоў: “Луганская гвардыя”, “Войска Паўднёвага Усходу”, “Народнае апалчэнне Данбасу”, батальён “Усход”.

У спіс кампаній увайшлі дзевяць крымскіх структур з агульнай фармулёўкай: незаконнае адчужэнне ў парушэнне законаў Украіны.

Цяпер у спісе 87 фізічных і 20 юрыдычных асобаў. Усім ім забаронены да лістапада гэтага года ўезд у Еўрасаюз, а іх актывы, у выпадку, калі іх знойдуць у еўрапейскіх банках, падлягаюць замарожванню. Еўрапейскаму бізнесу забаранілі мець справы з юрыдычнымі асобамі з гэтага “чорнага спісу”.