Англійская можа стаць адміністрацыйнай мовай у Бруселі

Аддзяленне партыі фламандскіх ліберальных дэмакратаў выступіла з ініцыятывай надаць англійскай мове статус адміністрацыйнага сродку зносінаў у Бруселі. Сваю прапанову фламандскія палітыкі абгрунтоўваюць тым, што 30—33% жыхароў сталіцы Бельгіі, адначасова адміністрацыйнага цэнтра Еўрасаюза, не з'яўляюцца носьбітамі ні французскай, ні нідэрландскай моваў. Веданне абедзвюх гэтых афіцыйных моў Бельгіі з'яўляецца абавязковым для работнікаў органаў улады брусельскага рэгіёну.
БелаПАН