Амерыканскі рэпер на адзін дзень арандаваў Дыснейлэнд

15 чэрвеня самы знакаміты ў свеце парк забаваў Дыснейлэнд будзе зачынены для наведвальнікаў. А ўсё таму, што яго арандуе сямейства рэпера Канье Уэста і свецкай ільвіцы Кім Кардаш’ян для святкавання дня нараджэння сваёй двухгадовайдачкі Норт. Пра гэта паведамляе The New Musical Express.

У парк змогуць прайсці па запрашальніках толькі блізкія і сябры зорнага сямейства. Нагадаем, летась Уэст і Кардаш’ян таксама з шыкам адзначылі першы дзень нараджэння Норт. Тады яны зладзілі ў гонар дачкі дзіцячы фестываль Kidchella (ад “кid” – дзіця і Coachella – славуты каліфарнійскі фэст). На свяце былі музычныя сцэны, кола агляду, басейн і надзіманы замак. Цяпер шлюбная пара Уэста і Кардаш’ян чакае другое дзіця.