7 красавіка — дзень памяці пісьменьніцы Ларысы Геніюш
Ларыса Геніюш / Архіў сям'і
Сёння беларусы ўзгадваюць ураджэнку Заходняй Беларусі — пісьменьніцу і прадстаўніцу беларускага адраджэння Ларысу Геніюш.
У 1935 годзе Ларыса пабралася шлюбам са студэнтам-медыкам Янкам Геніюшам, які вучыўся ў Карлавым універсітэце Прагі, у 1937-м пераехала да мужа.
Пісьменніца займала пасаду генеральнага сакратара ва ўрадзе БНР на эміграцыі, з 1939 года друкавалася ў беларускай эміграцыйнай перыёдыцы, а ў 1942-м свет ўбачыў першы зборнік яе вершаў — "Ад родных ніў".
У 1948 Чэхаславаччына выдала паэтку і яе мужа Савецкаму саюзу. Геніюш судзілі па абвінавачанні ў "здрадзе радзімы". Ёй прысудзілі 25 гадоў лагераў.
Некаторыя вершы паэткі можна пачытаць па гэтай спасылцы.