На Дзень Волі ў Беларусі будзе да +16
На Дзень Волі чакаецца сакавіцкае надвор'е, месцамі — з даждамі / pixabay.com
У суботу, 25 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень яны прагназуюцца месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — у многіх раёнах. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 цяпла, удзень чакаецца +10...+16.
vk.com/belgidromet