25 сакавіка Рамана Васільева выклікаюць па позве ў гарадскі РАУС
Хлопец лічыць, што гарадскія ўлады хочуць такім чынам яго ізаляваць і перашкодзіць патрапіць на Дзень Волі.
Жодзінскі маладафронтавец Раман Васільеў атрымаў позву на 25 сакавіка 14:00. Юнака выклікаюць як сведку, але ў позве не пазначана, па якой справе. Адсутнічае таксама нумар позвы, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.