12 безальтэрнатыўных акруг аддалі пенсіянерам
Дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў ужо амаль сталі 12 чалавек — амаль усе пенсійнага альбо перадпенсійнага веку. Гэта некалькі дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў, выканкамаўскія чыноўнікі, цяперашнія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама галоўны лекар шпіталя і дырэктар школы.
У іх акругах выбары пройдуць з удзелам толькі аднаго кандыдата. У сямі акругах (Івацэвіцкай, Пінскай сельскай, Наваполацкай, Ваўкавыскай, Навагрудскай, Маладзечанскай сельскай і Нясвіжскай) альтэрнатывы не было ад самага пачатку.
У каментары Еўрарадыё намеснік старшыні Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік адзначыў, што адбылося гэта найперш з-за адсутнасці партыйных структураў у рэгіёнах:
Лазавік: Напэўна, палітычныя партыі не маглі вылучыць там свайго прадстаўніка. Папросту ў гэтых акругах няма партыйных структураў. Але могуць быць і іншыя прычыны... Грамадзяне шляхам падачы заяваў, канечне, маглі б вылучыць, але і гэтага чамусьці не адбылося.
У пяці акругах з некалькіх прэтэндэнтаў, зарэгістраваных напачатку, засталося толькі па адным. Такім чынам, без канкурэнтаў ідуць на выбары дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў, чыноўнікі выканкамаў, некалькі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама галоўны лекар больніцы і дырэктар школы.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі лічыць, што 12 безальтэрнатыўных акругаў на першым этапе выбарчай кампаніі – гэта празмерна многа.
Бяляцкі: Агульная колькасць 12 акругаў са 110 (прычым на першым этапе, яшчэ перад пачаткам агітацыйнай кампаніі) гэта надзвычай высокая лічба. І гаворыць пра ненармальную сітуацыю, створаную як выбарчым заканадаўствам, як Цэнтральнай выбарчай камісіяй, так і акруговымі выбарчымі камісіямі.
Цэнтравыбаркаму, па словах Мікалая Лазавіка, таксама не вельмі падабаецца сітуацыя безальтэрнатыўных выбараў, таму што «безальтэрнатыўныя акругі – гэта для выбараў не самы лепшы варыянт». Там кандыдатам у дэпутаты неабходна будзе набраць больш за палову подпісаў ад выбаршчыкаў, якія прыйдуць галасаваць:
Лазавік: Галоўная ўмова – набраць больш за 50% галасоў выбарцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. А выбары будуць прызнаныя адбытымі, калі на ўчасткі для галасавання прыйдзе больш за палову выбарцаў, унесеных у спісы.
А як самі кандыдаты ставяцца да сваёй безальтэрнатыўнасці? Па Барысаўскай акрузе ў дэпутаты ідзе генеральны дырэктар аб'яднання «Барысаўхлебпрам» Васіль Гур'янаў. Камісія не зарэгістравала ў яго акрузе кандыдатам сябра Партыі БНФ Сяргея Салаша. Але да адсутнасці канкурэнтаў дырэктар хлебапякарні ставіцца даволі спакойна і кажа, што прычынай такой сітуацыі не цікавіўся:
Гур'янаў: Канечне, калі ёсць з кім працаваць, тады больш цікава. Але ж канкрэтна я не выбіраю гэтую сітуацыю. Я ведаю, што Салаш, які там ішоў, мне кажуць, нармальны хлопец... Але што там як склалася, я не цікавіўся сітуацыяй – неяк некарэктна лезці ў чужыя справы ў гэтым пытанні.
Між тым, апазіцыянеры, не зарэгістраваныя кандыдатамі, лічаць, што вінаватыя ў іх правале мясцовыя ўлады і праўладныя кандыдаты. Так, сябра апазіцыйнай Партыі камуністаў Беларускай Павел Станеўскі ішоў па адной акрузе з намесніцай старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Марыяй Біруковай. Яго, як і Сяргея Салаша, не зарэгістравалі, заявіўшы пра наяўнасць несапраўдных подпісаў:
Станеўскі: Уся прычына таго, што мяне не зарэгістравалі, – гэта менавіта Марыя Бірукова, якая ад улады ідзе. Бірукова сама ініцыявала мой правал на гэтых выбарах. Яна чалавек ужо пажылы, ёй хочацца пенсію дажыць у парламенце, атрымаць там заробак, як я разумею, добры...
І сапраўды, няцяжка заўважыць, што ў спісе безальтэрнатыўных кандыдатаў пераважаюць людзі пенсійнага і перадпенсійнага веку. Магчыма, для іх дэпутацкая праца стане апошнім запісам у працоўнай кніжцы.
Кандыдаты на безальтэрнатыўных акругах:
Івацэвіцкая акруга № 11
Леанід Кавалевіч (1958 г.нар.), генеральны дырэктар ДзУПП “Івацэвіцкая ЖКГ”
Пінская сельская акруга № 15
Канстанцін Шэўчык (1948 г.нар.), генеральны дырэктар ААТ “Пінсксаўгасбуд”
Наваполацкая акруга № 25
Іна Антонава (1952 г.нар.), галоўны лекар дзіцячай паліклінікі УАЗ “Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца”
Рагачоўская акруга № 45
Уладзімір Міхасёў (1949 г.нар.), начальнік упраўлення ЖКГ Гомельскага аблвыканкаму
Ваўкавыская акруга № 48
Леанід Элляшэвіч (1951 г.нар.), старшыня Зэльвенскага райвыканкаму
Мастоўская акруга № 56
Васіль Сцяпура (1952 г.нар.), першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкаму
Навагрудская акруга № 57
Філіп Богуш (1952 г.нар.), дырэктар РСУП “Племзавод Карэлічы”
Смаргонская акруга № 59
Таццяна Голубева (1947 г.нар.), дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Шчучынская акруга № 60
Марыя Бірукова (1949 г.нар.), намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкаму
Барысаўская сельская акруга № 63
Васіль Гур’янаў (1955 г.нар.), генеральны дырэктар РУП “Барысаўхлебпрам”
Маладзечанская сельская акруга № 71
Уладзімір Сінякоў (1947 г.нар.), начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта
Нясвіжская акруга № 72
Алена Новік (1962 г.нар.), дырэктар УА “Шчэпіцкая ДзАСШ” Клецкага раёна
Фота — baklan.org.ua