Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна пра "велікоднае перамір'е"

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / LRT

Зяленскі пракаментаваў заяву Пуціна пра "велікоднае перамір'е". І Крамлю гэты каментар не спадабаецца:

"Што тычыцца чарговай спробы Пуціна пагуляць з жыццямі людзей — проста цяпер па тэрыторыі Украіны распаўсюджваецца паветраная трывога. У 17:15 у нашым небе былі зафіксаваныя расійскія ўдарныя дроны. Украінская СПА і авіяцыя ўжо пачалі працаваць, каб абараніць краіну.

"Шахеды" ў нашым небе — вось сапраўднае стаўленне Пуціна да Вялікадня і да чалавечага жыцця", — заявіў прэзідэнт Украіны.

Прамой адмовы ад прапановы Масквы спыніць агонь на 30 гадзінаў у яго паведамленні няма. Але, з відавочных прычынаў, няма і згоды.

Пуцін абвясціў пра "велікоднае перамір'е" каля 17:00 па маскоўскім часе, які супадае з украінскім. На той момант у Кіеве была абвешчаная паветраная трывога. У небе над сталіцай Украіны вісеў расійскі разведвальны дрон, што з'яўляецца прыкметай хуткай паветранай атакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.