За непісьменны прэс-рэліз Мінгарвыканкама звольнілі журналістку (фота)
У прэс-рэлізе ад 16 верасня паведамлялася пра дзяцей, якія "нарадзіліся ў Дзень горада з удзелам намесніка старшыні Мінгарвыканкама І. В. Карпенкі".
Прэс-рэліз трапіў у незалежную прэсу, у сацыяльныя сеткі, дзе выклікаў нямала жартаў. Паводле ж вынікаў службовага разбіральніцтва пасля здарэння было вырашана пакараць не аўтараў рэлізу, а дзяўчыну, якая нібыта перадала яго незалежным журналістам. З 1 кастрычніка яна звольненая з агенцтва "Минск-Новости". Афіцыйная падстава звальнення — нібыта невыкананне ёй умоваў выпрабавальнага тэрміну.
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў адзначае, што ў Мінгарвыканкаме ўласную памылку прызналі, але абараняць журналістку ад звальнення катэгарычна адмовіліся, спасылаючыся на самастойнасць інфармацыйнага агенцтва.
Фота — tut.by