“Зубы цмока” і комплексы супраць дронаў: як выглядае мяжа Беларусі з Украінай
Глядзіце, як цяпер выглядае беларуска-ўкраінская мяжа / Reuters
Журналісты агенцтваў Reuters і AP пабывалі на пункце пропуску Новая Гута у Гомельскім раёне. “Радыё Свабода” сабрала некаторыя здымкі ў фотарэпартаж.
Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка падтрымаў поўнамаштабную вайну Расіі супраць Украіны, дазволіўшы выкарыстоўваць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі, Украіна з 28 лютага 2022 года закрыла мяжу.
На працягу кароткага часу Украіна ўмацавала мяжу, каб зрабіць немагчымым паўторнае наступленне войскаў на Кіеў і іншыя гарады.
У Беларусі таксама пабудавалі абарончыя ўмацаванні на мяжы з Украінай.
Супрацьтанкавыя ўмацаванні — так званыя “зубы цмока” — перакрылі дарогу перад памежным пунктам Новая Гута ў Гомельскай вобласці / Reuters
Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай на фоне ўкраінскіх абарончых збудаванняў каля памежнага пераходу Новая Гута / Reuters
Беларускі вайсковец з прыладай для барацьбы з беспілотнікамі на мяжы з Украінай у памежным пераходзе Новая Гута / Reuters
Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай. На фота відаць агароджа на мяжы, абсталяваная відэакамерамі / Reuters
Узброены беларускі памежнік аглядае дарогу каля ўкраінскага пункта пропуску Новыя Ярылавічы ў Гомельскай вобласці / AP
Беларускі памежнік спыніў аўтамабіль на дарозе ў вёсцы Церуха, у памежнай зоне пункта пропуску Новая Гута паміж Беларуссю і Украінай / AP
Украінскі памежны пункт пропуску Новыя Ярылавічы, які відаць з беларускага пункта пропуску Новая Гута / AP
Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай. На фота відаць супрацьтанкавыя ўмацаванні, так званыя “зубы цмока” / Reuters
Узброеныя беларускія вайскоўцы нясуць службу на мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута / Reuters
Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай / Reuters