Змякчэнне абвінавачванняў па справе Плошчы не паўплывала на пазіцыю ЕС

"Пазіцыя Еўрасаюза з нагоды сітуацыі ў Беларусі вельмі ясная і застаецца без зменаў", — заявіла Качыянчыч.

Яна нагадала пра патрабаванне ЕС да беларускіх улад "пра неадкладнае і безумоўнае вызваленне і рэабілітацыю ўсіх, хто быў затрыманы па палітычных матывах".

Па яе словах, у залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Беларусі ЕС "гатовы разгледзець новыя адрасныя меры ва ўсіх абласцях супрацоўніцтва", паведамляе БелаПАН.