Журналісты пабывалі ў батальёне "Усход", што ваюе супраць украінцаў (відэа)
Батальён ваюе на баку "Данецкай народнай рэспублікі".
Ён складаецца з асецінаў, чачэнцаў, супрацоўнікаў украінскай "Альфы", "Беркута", спецыялістаў, трэнераў па баявых відах мастацтваў, мясцовага насельніцтва. Пра гэта заявіў адзін з журналістаў, які пабываў на вучэбнай базе батальёна, дзе баевікі праходзяць падрыхтоўку.
Паводле яго слоў, якія перадае "Украінская праўда", сярод удзельнікаў батальёна значна больш мясцовага насельніцтва, чым можна было чакаць. Чачэнцаў, кажа журналіст, было 50 чалавек, але амаль усе загінулі ў аэрапорце. У жывых засталося, нібыта, толькі сем чалавек.
Таксама ён дадаў, што з 34 целаў загінулых, перададзеных у Расію, большасць — чачэнцы.
Фота — @maxavdeev