Згубленае на Oktoberfest і смерць у кабіне пілота — #ІхНоравы
Замежныя навіны / @rubanau_collage
Пакуль у Мюнхене праходзіў самы знакаміты фестываль піва Oktoberfest, паводка ў Тайландзе забрала жыццё двух сланоў з нацыянальнага запаведніка.
Пра тое, што яшчэ здарылася ў свеце, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".
Згубленае на Oktoberfest
Каля 3 500 рэчаў згубілі сёлета госці піўнога фестывалю Актобэрфэст. У мюнхенскім бюро знаходак паведамілі, што гэта на 250 больш, чым у мінулым годзе.
Самыя папулярныя згубы — гэта кашалькі. Паводле справаздачы бюро, сюды прынеслі сем сотняў кашалькоў, а яшчэ 450 банкаўскіх картак.