“Захад-2025”: ці чакае Украіна новага нападу і ці гатовая да Мінска-3 — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні сталі важным этапам падрыхтоўкі нападу Расіі на Украіну ў 2022 годзе. Бо менавіта з тэрытолрыі Беларусі дарога да Кіева для расійкіх акупантаў была найкарацейшай. І яны ёй скарысталіся. Найхутчэй, з маўклівага дазволу Лукашэнкі. На верасень 2025 года прызначаныя чарговыя вучэнні “Захад-2025”. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка гэтым разам адмаўляецца даваць расейцам калідор для заходу на тэрыторыю Украіны.

Чаму кіраўнік ГУР перакананы, што Лукашэнка адмовіцца прапускаць расійскія танкі для новага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі і ці стрымае гэта Пуціна? Ці бачаць ва Украіне пагрозы ад вучэнняў “Захад-2025” і ці гатовы Кіеў да мірных перамоў з Расіяй у Мінску? Чым былі цікавыя заявы Лукашэнкі на Валааме адносна вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.