Загадка: 75% глядацкіх месцаў на "Дынама" абаронены ад ападкаў ці наадварот?

Загадка: 75% глядацкіх месцаў на "Дынама" абаронены ад ападкаў ці наадварот?

75% глядацкіх месцаў на мінскім стадыёне "Дынама" абаронены ад ападкаў ці наадварот? Такое пытанне ўзнікла ў журналістаў "Прессбола" пасля разгляду фотаздымкаў, зробленых з паветра. Іх змясцілі на сайце Дырэктарата Еўрапейскіх гульняў-2019. Яшчэ падчас рэканструкцыі стадыёна ўзнікла пытанне, а колькі месцаў зможа абараніць ад дажджу казырок? Адказу пакуль няма. Варта пачакаць першага спаборніцтва, якое пройдзе на "Дынама" пры кепскім надвор'і. Як вядома, 22 чэрвеня там пройдуць міжнародныя спаборніцтвы лёгкаатлетаў.