За золата Алімпіяды беларускія спартоўцы атрымаюць 150 тысяч долараў
Срэбра "каштуе" 75 тысяч, бронза — 50 тысяч долараў.
За высокія дасягненні на Алімпійскіх гульнях у Лондане і ў Сочы беларускія спартоўцы атрымаюць: 150 тысяч долараў — за залаты медаль, 75 тысяч долараў — за срэбны медаль, 50 тысяч долараў — за бронзавы медаль. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў генеральны сакратар НАК Беларусі Георгій Катулін.
На дадзены момант да ўдзелу ў Алімпіядзе 2012 года ў Лондане рыхтуюцца 275 кандыдатаў ад Беларусі па 31 відзе спорту.