З першым снегам колькасць траўмаў павялічваецца амаль у два разы
У медычных колах такі час прынята называць “траўматычнай эпідэміяй”. Часцей за ўсё надыходу эпідэміі спрыяе няўстойлівае надвор’е, калі нечакана пасля плюсавой тэмпературы надыходзяць маразы.
Лічбы траўмаў, звязаных са з’яўленнем снега, нам агучылі ў аддзеле статыстыкі НІІ траўматалогіі Мінску:
“Да снежнага покрыва 548 чалавек, а як выпаў снег, за тыдзень — 1146 пацярпелых. Асноўнай прычынай траўмаў у 37,3% выпадкаў з’явілася падзенне на абледзянелых ходніках. Па структуры пашкоджання — першае месца займаюць садны і пашкоджанні звязак”.
Сітуацыя паўтараецца з года ў год. І па словах медыкаў, яны цалкам да яе падрыхтаваныя. Акрамя колькасці траўмаў павялічваецца і іх “якасць”. Распавядае загадчык прыёмнага аддзялення траўматалогіі 6-ай бальніцы горада Мінска Андрэй Крупнік:
“Павялічваецца ступень цяжкасці траўмаў. Гэты час называецца “Траўматычнай эпідэміяй”. Калі да яе траўмы, якія патрабуюць стацыянарнага лячэння складаюць 29-30%, то падчас “Траўматычнай эпідэміі” гэтая колькасць узрастае да 70-80 і нават да 90%.
Такім чынам, амаль усе патрабуюць аператыўнага лячэння ва ўмовах стацыянару. Пакуль снег не сыйдзе, такія сітуацыя будзе працягвацца”.
Дарэчы, гарадскімі ўладамі выяўлены самыя траўматычна небяспечныя месцы ў Мінску. У гэты спіс трапілі праспект Незалежнасці, вуліцы Чкалава і Якуба Коласа.
Калі ж вам усё ж такі не пашанцуе, ёсць рэальная магчымасць, акрамя медычнай дапамогі атрымаць грашовую кампенсацыю. Патрэбна проста набыць страхавы поліс. Распавядае спецыяліст аддзелу медычнага страхавання адной са сталічных страхавых кампаній:
“На тэрыторыі ўсяго свету прадугледжаны такі від страхавання, як страхаванне ад няшчасных выпадкаў. Сюды ўваходзяць розныя траўмы, якія чалавек можа атрымаць выпадкова. Не захворванні, а менавіта няшчасныя выпадкі.
Любы чалавек можа застрахаваць сваё здароўе. Паколькі медычная дапамога ў Беларусі бясплатная, калі чалавек атрымае якую-небудзь траўму, у залежнасці ад яе складанасці яму будзе выплачана кампенсацыя. Выпадкаў вельмі шмат.
Самыя звычайныя, асабліва ў горадзе, калі слізка, ідуць людзі — р-раз, і паслізнуўся. У каго пералом кісці, у каго вывіх нагі — адразу трапляюць у шпіталь. Аказалі там дапамогу, а потым чалавек да нас прыходзіць і кажа: “Добра, што поліс быў”. Такіх выпадкаў вельмі шмат”.
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ:
Калі вы застрахаваліся на суму 1 мільён беларускіх рублёў на год — тарыф складзе прыкладна 1,5-2 % ад сумы.
Такім чынам, вы заплаціце 15-20 тысяч беларускіх рублёў на працягу году на тэрыторыі Беларусі, а страхавая кампанія будзе цэлыя суткі несці адказнасць за ваш фізічны стан.
Калі ж вы атрымаеце нейкую траўму, у залежнасці ад яе цяжкасці вам будзе выплачана кампенсацыя. Напрыклад, калі гэта траўма адной косткі, сума кампенсацыі складзе 10% ад мільёна — гэта 100 тысячаў беларускіх рублёў.
Калі траўма больш сур’ёзная, кампенсацыя павялічваецца. Існуе табліца, у якой больш за 150 дыягназаў, па ёй і вызначаецца памер грашовай выплаты.
А што рабіць, калі вы не былі застрахаваныя, атрымалі траўму, але ўпэўненыя, што прычынай вашага пашкоджання з’яўляецца неахайная праца камунальных службаў?
У такім выпадку таксама існуе магчымасць праз суд адстаяць свае правы і атрымаць грашовую кампенсацыю. Падрабязнасцей чакайце ў хуткім часе на Еўрарадыё.
Фота — www.newsru.com