З Беларусі і Расіі сыходзіць амерыканская кампанія Cisco
З рынкаў Беларусі і Расіі сыходзіць амерыканская кампанія Cisco, паведамляе Reuters. Яна спецыялізуецца на галіне высокіх тэхналогій, распрацоўвае і прадае тэлекамунікацыйнае абсталяванне.
У сакавіку 2022-га на фоне вайны ва Украіне Cisco спыніла бізнес-аперацыі ў РБ і РФ. Цяпер жа кампанія плануе паступова цалкам згарнуць свой бізнес у гэтых краінах.