Юрый Пунтус: "Я сам ніколі гэтым не займаўся"
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Юрый Пунтус каментуе публікацыі ў румынскіх і балгарскіх СМІ пра дамоўлены матч з балгарамі. У нядзелю румынскія СМІ паведамілі, што футбольная зборная Балгарыі, магчыма, здабыла ў Мінску перамогу неспартовымі метадамі. Нагадаем, дружына Юрыя Пунтуса ў суботнім матчы на мінскім стадыёне «Дынама» згуляла вельмі слаба і саступіла балгарам з лікам 0:2.
Публікацыя ў румынскай газеце «ProSport» мае назву «Поспех па блаце». Выданне адзначае незвычайна нізкія каэфіцыенты, якія прымалі балгарскія букмекеры на перамогу сваёй нацыянальнай каманды. У той час, калі ў іншых краінах яны былі большымі. Згадваецца і вядомы бізнэсовец Міхаіл Чорны, які, нібыта, паўплываў на вынік мінскага матча. Гэтую публікацыю перадрукавалі ўплывовыя балгарскія СМІ.
Нагадаем, каманды Румыніі і Балгарыі маюць прыблізна роўныя шанцы, каб патрапіць на чэмпіянат Еўропы. Таму румыны, безумоўна, зацікаўленыя ў поспеху беларусаў і няўдачы балгараў.
Еўрарадыё датэлефанавалася да галоўнага трэнера зборнай Беларусі Юрыя Пунтуса. Ён яшчэ не ведаў пра з’яўленне публікацый у румынскіх і балгарскіх СМІ:
«Я гэта чую толькі ад вас. Колькі год я працаваў у клубным футболе, заўсёды быў упэўнены ў сваіх хлопцах. Такога проста не магло здарыцца, бо я сам гэтым ніколі не займаўся і займацца не буду! Я думаю, што таксама я выхаваў і маіх падначаленых. На мой погляд, гэта проста псіхалагічны ход з боку румынаў на нашу каманду. Улічваючы, вядома, што ў нас яшчэ адзін матч у Балгарыі. Так, румыны проста спрабуюць такім чынам нас распаліць».
Галоўны рэдактар газеты «Прессбол» Уладзімір Беражкоў у інтэрв'ю «Салідарнасці» дапускае, што матч мог быць дамоўленым. Паводле яго словаў, за гэта гавораць і сітуацыя на полі, і тая лёгкасць, з якой балгары забілі галы. «Але не маючы на руках доказаў, сцвярджаць нічога нельга», сказаў Беражкоў.
Газета «Прессбол» нагадвае пра скандал з матчамі Беларусь—Чэхія і Малдова—Беларусь, якія адбыліся ў верасні 2003 года. Іх гэтае спартовае выданне назвала дамоўленымі. У абодвух наша каманда прайграла з «патрэбным» лікам. Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі праводзіла аператыўныя мерапрыемствы, пасля якіх была распачата крымінальная справа.
Фота — www.nn.by