Ян Лагвіновіч падрыхтаваў чарговую скаргу ў пракуратуру наконт Плошчы
Ян Лагвіновіч падчас разгону мітынга акцыі на Плошчы быў жорстка збіты. Пракуратура да гэтага часу не можа высветліць, хто зламаў яму руку.
Да гэтага часу зламаная рука не загаілася, і пракуратура не дала адказ на заяву Яна аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да тых, хто яго збіў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Скаргу ў пракуратуру Маскоўскага раёна з просьбай распачаць крымінальную справу па факце катаванняў і жорсткага абыходжання Лагвіновіч падаваў у студзені. Прасіў тэрмінова правесці поўнае і ўсебаковае расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. 31 студзеня атрымаў паведамленне, што следчым аддзелам пракуратуры праводзіцца праверка аб нанясенні цялесных пашкоджанняў, тэрмін правядзення праверкі падоўжаны да 20 лютага. Але да гэтага часу пракуратура не паведаміла, ці была ўзбуджана крымінальная справа. Згодна з міжнароднымі стандартамі, адным з асноўных прынцыпаў аб’ектыўнага расследавання выпадкаў катавання і жорстага абыходжання з’яўляецца хуткае ўзбуджэнне крымінальнай справы.
"Да таго ж у даным выпадку не выконваюцца тэрміны, прадуглежданыя КПК Рэспублікі Беларусь. Таму з дапамогай праваабаронцаў я падрыхтаваў чарговую скаргу, ў пракуратуру г. Мінска аб зацягванні тэрмінаў па ўзбуджэнні крымінальнай справы", - распавёў Лагвіновіч .