Як хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі рыжскім аднаклубнікам (відэа)

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі на старце Кубка Латвійскіх чыгунак. 16 жніўня яны саступілі гаспадарам турніру — рыжскім аднаклубнікам з лікам 3:4 (0:3, 0:0, 3:1). У мінчукоў шайбы закінулі Джонатан Чычу, Сяргей Дрозд і Аляксандр Мацярухін.

Галоўны трэнер мінчукоў Любамір Покавіч у каментары "Прессболу" кажа, што настрой у каманды нармальны і гульцы хочуць гуляць у хакей. Ужо сёння "Дынама" правядзе другі матч — з "Лакаматывам" з Яраслаўля.

Фота: F64