Яцэнюк: Каля Кабміна пачаўся штурм барыкадаў
Сілавікі адціскаюць блокпасты пратэстоўцаў каля Кабінета міністраў.
Гаворка ідзе пра ўрадавы квартал з вуліцамі Лютэранскай, Шаўкоўнічнай, Грушэўскага і на Прыгонным завулку. Пра гэта заявіў на брыфінгу лідар фракцыі Бацькаўшчына Арсень Яцэнюк, перадае liga.net. Палітык адзначыў, што першы сцэнар, які хацела ўжыць улада — гэта сцэнар сілавога разгону, — пакуль не задзейнічаны. Па словах Яцэнюка, ёсць другі сцэнар — адцісканне мірных дэманстрантаў.
Як паведаміў лідар фракцыі "Свабода" Алег Цягнібок, адцісканне блокпастоў ужо пачалося на вуліцах Грушэўскага, Інстытуцкай і Лютэранскай.