В.Папову ў інтэрнэце настойліва прапаноўваюць паслугі інтымнага характару
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзім Папоў лічыць неабходным рашэнне праблем, звязаных з прававым рэгуляваннем дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюцца праз Інтэрнэт. "Сёння кожная дзяржава спрабуе знайсці нейкі аптымальны варыянт рашэння дадзенай праблемы", - заявіў спікер ніжняй палаты беларускага парламента на прэс- канферэнцыі ў Мінску.
В.Папоў лічыць неабходным паспрабаваць абараніць карыстальнікаў Інтэрнэту ад інфармацыі, якая ідзе насуперак нормам грамадскай маралі. "У якую версію сёння не зойдзеш, то адразу ж, як назойлівая муха, выскоквае застаўка з прапановамі інтымнага характару", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Гаворачы аб прынятым законе аб СМІ, В.Папоў сказаў, што "закон, безумоўна, не можа задавальняць усіх, не ўсе могуць быць ім задаволеныя". "Але галоўнае, каб закон задавальняў большасць", - заявіў кіраўнік ніжняй палаты парламента Беларусі.
Интерфакс