"Відовішча было эфектным": па поўдні Беларусі пракаціўся тарнада
Тарнада на поўдні Беларусі / @meteovibe
У пятніцу вечарам па поўдні Беларусі пракаціўся сапраўдны тарнада. Як паведамляе @meteovibe, мезацыкланальны тарнада ЕF0 зафіксаваны каля вёскі Людзеневічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
"Суперячэйка зноў была з нізкай мяжой воблачнасці і нават навальніц не назіралася. Значнай шкоды ён не нарабіў, толькі спалохаў кіроўцу і паламаў галіны дрэў. Але відовішча было эфектным!" — пішуць паляўнічыя за штормамі.
Па словах спецыялістаў, смерч утварыўся праз моцныя зрухі ветру, больш за 30 вузлоў у ніжняй трапасферы, высокую вільготнасці і нядрэнны індэкс САPE — 800 Дж/кг.
У суботу ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца навальніцы і моцны парывісты вецер. Будзьце ўважлівыя.