Відэа паражэння ХК "Дынама-Мінск" ад маскоўскага "Спартака"
Беларускі клуб учора стартаваў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ 2015/16 гадоў.
Мінскае "Дынама" 25 жніўня правяло першы матч у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі 2015/16 гадоў. У Маскве дынамаўцы ў прысутнасці амаль 8 тысяч гледачоў прайгралі ў авертайме мясцоваму "Спартаку" — 3:4 (0:1, 1:0, 2:2, 0:1). У мінчукоў шайбы закінулі Чычу, Мацярухін і Элісан.
Наступны матч беларускі клуб правядзе 27 жніўня ў Санкт-Пецярбургу з мясцовым СКА.
Фота: spartak.ru