Васіль Ваўранюк: Улада закручвае гайкі

Заяўку на дэманстрацыю падаваў актывіст дэмакратычных сілаў Васіль Ваўранюк, які на прэзыдэнцкіх выбарах быў кіраўніком абласнога выбарчага штаба Мікалая Статкевіча. Гэтай акцыяй ён меў намер прыцягнуць увагу да праблемы неадпаведнасці цэн на прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці і прыбыткаў значнай часткі насельніцтва.

"Разгул дэмакратыі" скончыўся 19 снежня, і ўлада закручвае гайкі, каб не дапусціць непажаданага ёй выказвання меркавання", — пракаментаваў БелаПАН гэтую адмову Ваўранюк.