Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным "Ганс"
У вайне ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус. Гэта баец 24-й механізаванай брыгады ўкраінскіх Узброеных сіл пад пазыўным "Ганс".
Сапраўднае імя хлопца — Зміцер Рубашэўскі. Ён прыехаў ваяваць за Украіну яшчэ ў 2015 годзе. Быў некалькі разоў паранены, адзначаны неафіцыйнай узнагародай "Народны герой".