Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб зніжэнні ўзросту мабілізацыі
Ваенкамат ва Украіне / УНІАН
Ва Украіне на два гады зніжаны гранічны прызыўны ўзрост. Цяпер пад мабілізацыю трапляюць мужчыны з 25 гадоў, а не 27, як раней. Адпаведнгы закон падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Гэты закон, як пішуць украінскія СМІ, чакаў подпісу прэзідэнта больш за 10 месяцаў: дэпутаты ўхвалілі яго яшчэ 30 траўня 2023 года.
Ва Украіне грамадзяне могуць уступаць у войска добраахвотна з 18 гадоў. А мабілізаваць цяпер можна мужчын ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў.
У інтэрв'ю 29 сакавіка галоўнакамандуючы Аляксандр Сырскі прызнаў, што ва УСУ ёсць недахоп людзей. Разам з тым ён падкрэсліў, што мабілізаваныя трапляюць на фронт толькі пасля адпаведнага навучання. Выключэнне робіцца толькі для тых, хто ўжо мае баявы досвед.